Logo Polskiego Radia

Бердымухамедаў у сусальным золаце

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.05.2015 20:01
Бронзавая статуя прэзыдэнта Туркмэністану пакрытая сусальным золатам.

У сталіцы Туркмэністана Ашхабадзе зьявілася першая статуя дзеючага прэзыдэнта Гурбангулы Бердымухамедава. Манумэнт вышынёй 21 мэтр, на якім Бердымухамедаў прадстаўлены верхам на скакуне й з высока паднятай правай рукой, быў урачыста адкрыты ў Дзень горада. Рашэньне аб адкрыцьці помніка прыняў парлямэнт "на падставе шматлікіх зваротаў грамадзян".
Бронзавая статуя, пакрытая сусальным золатам у 24 караты, устаноўлена на мармуровым пастамэнце.
Гэта першы помнік, узьведзены ў гонар туркмэнскага лідара. Пры гэтым у Туркмэністане ўстаноўлены помнікі бацьку й дзеду прэзыдэнта. Папярэдніку Бердымухамедава Сапармурату Ніязаву, які насіў тытул "Туркмэнбашы" (кіраўнік туркмэнаў), пры жыцьці былі ўзьведзены дзясяткі помнікаў.

Гурбангулы Бердымухамедаў займае пасаду кіраўніка краіны зь лютага 2007 года. З моманту яго прыходу да ўлады культ асобы Ніязава, які меў статус "пажыцьцёвага прэзыдэнта", стаў слабець. Пэрыяд кіраваньня Бердымухамедава ў Туркмэністане называюць "эпохай вялікага адраджэньня".


вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A About Us Contact Us